30 сакавіка адбылася творчая дыскусія пра ўзаемадзеянне літаратуры і тэатра

06 Красавіка
30 сакавіка адбылася творчая дыскусія пра ўзаемадзеянне літаратуры і тэатра
30 сакавіка  на камернай сцэне  была высокая канцэнтрацыя таленавітых, цікавых, разумных людзей. У творчай дыскусіі "Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння" прынялі ўдзел акцёры, пісьменнікі, рэжысёры, літаратуразнаўцы і тэатразнаўцы. Сярод іх - акцёр і рэжысёр Раман Падаляка, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, акцёры Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Ігар Пятроў, літаратуразнаўца Ірына Шаўлякова-Барзенка, тэатразнаўца Таня Арцімовіч. Мадэратарам дыскусіі выступіла Алена Мальчэўская - галоўны рэдактар часопіса "Полымя".

Удзельнікі абмеркавалі ўзаемадзеянне літаратуры і тэатра, вытлумачылі, чаго ніколі не сцерпіць аўтар у перакладанні свайго твора на сцэну, а таксама пагутарылі пра тое, як усё ж знайсці кампраміс паміж бачаннем рэжысёра і задумай пісьменніка. Сустрэча атрымалася вельмі жывой, бо ўсе адказы былі пачуты ад першакрыніц. 

29695426_2045114109070326_4735274385773208415_n.jpg
29694389_2045113885737015_4788666371001861964_n.jpg
29791498_2045117615736642_6921311786151264672_n.jpg
29598312_2045114369070300_1187673179901217174_n.jpg
26230750_2045114209070316_7794437119423012887_n.jpg