4 кастрычніка стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Моладзь за бяспеку»

04 кастрычніка
4 кастрычніка стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Моладзь за бяспеку»
Першы этап пад адзінай назвай «112 добрых спраў» будзе доўжыцца з 4 па 12 кастрычніка
4 кастрычніка стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Моладзь за бяспеку»

МНС вялікую ўвагу надае працы з дзецьмі і моладдзю. У гэтым кірунку рэалізавана мноства праектаў: з дашкольнікамі і школьнікамі - фестываль «Бяспечнае дзяцінства», конкурс «Выратавальнікі вачыма дзяцей», злёт юных выратавальнікаў-пажарных, са студэнтамі - конкурс «Студэнты. Бяспека. Будучыня» і многія іншыя. Прымаючы ўздел у іх, моладзь збліжаецца з працай ратавальнікаў і становіцца «правай рукой» прапагандыстаў МНС падчас правядзення розных мерапрыемстваў і акцый па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці. Так, напрыклад, з 4 па 15 кастрычніка маладое пакаленне стане рухаючай сілай акцыі «Моладзь за бяспеку". На яе будзе ўскладзена важная місія: павысіць узровень ведаў грамадства ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і аказаць пасільную дапамогу людзям - у першую чаргу, пажылым.
Першы этап пад адзінай назвай «112 добрых спраў» будзе доўжыцца з 4 па 12 кастрычніка. За гэты час дэсант моладзі разам з ратавальнікамі наведаюць домаўладанні, у якіх пражываюць пенсіянеры, інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і акажуць ім пасільную дапамогу: нарыхтуюць дровы, прыбяруць жылыя памяшканні і прыдамавыя тэрыторыі, усталююць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і многае іншае. Не застануцца ўбаку ад этапу і тэрытарыяльныя падраздзялення «Чырвонага крыжа», БДПТ, а таксама студэнты, якія дапамогуць у гэтай добрай справе.
Адчуць сябе зоркамі тэлеэкрана прапануюць і пенсіянерам, якія змогуць прыняць удзел у здымках ролікаў на тэму «Бабуліны рэцэпты бяспекі». Думаеце, сэнс відэа толькі ў гатаванні? Зусім не! Задумка ў наступным: рыхтуючы па выбраным рэцэпце беларускай кухні, юныя ратавальнікі разам са сталымі людзьмі паралельна будуць распавядаць і пра тое, якія ўмовы павінны быць створаны для «бяспечнага» прыгатавання страў. Напрыклад, хочаце прыгатаваць бабку са скваркамі - ўспамінайце «рэцэпт» бяспечнай печы: вычышчаны ад сажы і пабелены комін, наяўнасць прадтопачнага ліста, адсутнасць расколін і г.д. Так пенсіянеры змогуць не толькі незвычайна правесці час у «бляску сафітаў», але і ў чарговы раз успомніць, у якіх умовах трэба ўтрымліваць жыллё, каб не здарылася бяда.
Падчас другога этапа, які пройдзе з 13 па 15 кастрычніка, вектар зрушыцца ў бок юных выратавальнікаў-пажарных. Для іх пройдзе «Восеньскі баль юных ратавальнікаў», дзе пройдзе не толькі ўручэнне першых членскіх білетаў і пасвячэнне ў шэрагі БМГАВП, але і ўзнагароджанне лепшых актывістаў арганізацыі моладзі.
Не застанецца без увагі і насельніцтва, для якога пройдуць шырокамаштабныя мерапрыемствы ў адукацыйных установах і ў месцах масавага знаходжання людзей. МНС, заручыўшыся падтрымкай юных ратавальнікаў-пажарных, работнікаў устаноў культуры, вядучых і дыджэяў мясцовых радыёстанцый будуць дарыць людзям творчыя нумары мастацкай самадзейнасці, гульні КВЗ, правядуць конкурсы, віктарыны, латарэі, прадэманструюць відэафільмы на супрацьпажарную тэматыку, распаўсюдзяць наглядна-выяўленчую прадукцыю і ўручаць членскія білеты і правядуць прысвячэнне юных ратавальнікаў у шэрагі БМГАВП.
Акрамя таго, пройдзе ўжо традыцыйны для МНС фармат актыўнасці - велапрабег. Ён будзе прысвечаны Дню нараджэння арганізацыі, у адпаведнасці з чым будзе насіць назву «З днём нараджэння, БМГАВП!» (14 кастрычніка БМГАВП спаўняецца 20 гадоў). У ім прымуць удзел юныя ратавальнікі, якія падчас падарожжа на «двухколавых сябрах» зробяць прыпынкі ў памятных месцах, дамах-інтэрнатах і г.д.
Злёты юных выратавальнікаў - важная падзея ў жыцці руху. Таму рабят запросяць на тэматычныя вечары-сустрэчы з удзельнікамі злёту розных гадоў ««Ветэраны» злёту МНС» і ток-шоу «МНС - мой лёс», дзе работнікі МНС, якія актыўна прымалі ўдзел у дзейнасці БМГАВП, абмяняюцца вопытам і ўспамінамі з маладым пакаленнем юных ратавальнікаў і тымі, хто ўжо звязаў жыццё са службай у МНС.
Не абыдзецца і без флэшмобаў, відэавіншаванняў да Дня нараджэння БМГАВП і музычных кліпаў ад юных ратавальнікаў на тэму «Юныя выратавальнікі і МНС - вялікая дружная сям'я».
На працягу ўсіх этапаў акцыі прапагандысты МНС будуць супрацоўнічаць са сродкамі масавай інфармацыі. Так, у перыяд правядзення акцыі ў разнофарматных СМІ выйдзе цыкл матэрыялаў на тэмы «БМГАВП і МНС - мой лёс» і «Злёт ЮВП - яркая старонка ў маёй біяграфіі», будуць актыўна анансавацца ўсе запланаваныя мерапрыемствы, а радыёэфір папоўніцца тэматычнай аудыёінфармацыяй.