8 верасня пройдзе творчая сустрэча з рэжысёрам Андрэем Прыкатэнкам

03 верасня
8 верасня пройдзе творчая сустрэча з рэжысёрам Андрэем Прыкатэнкам

7, 8 і 9 верасня мы чакаем вас на нашай прэм’еры – спектаклі “Сон у купальскую ноч” паводле Уільяма Шэкспіра. І самыя свежыя пасляпрэм’ерныя ўражанні мы хацелі б абмеркаваць з Вамі ўжо 8-га верасня а 21-ай гадзіне, адразу пасля спектакля.

Унікальная магчымасць спытаць рэжысёра-пастаноўшчыка Андрэя Прыкатэнка, якія сны прысніліся яму ў Купалаўскім тэатры, чым адметныя беларускія эльфы і што чуваць у сучаснага Шэкспіра. Таксама ў імпрэзе возьме ўдзел рэдактарка тэатральнага часопіса “ОКОЛО”, кандыдат культуралагічных навук Аксана Яфрэменка​, а мадэратаркай выступіць тэатральны крытык, журналістка і пісьменніца Алена Мальчэўская.

Каб трапіць на сустрэчу, неабходна мець пры сабе квіток на любы спектакль Купалаўскага ў верасні і зарэгістравацца па спасылцы.