На 93 годзе жыцця пакінуў гэты свет Ілля Курган

21 жніўня
На 93 годзе жыцця пакінуў гэты свет Ілля Курган
21 жніўня не стала Іллі Львовіча Кургана – легендарнага чалавека, якога называюць “залатым голасам краіны” і “беларускім Левітанам”, а мы заўжды мелі гонар называць Настаўнікам і пачэсным купалаўцам.

Праз яго клапатлівыя штудыі прайшлі амаль усе цяперашнія артысты Купалаўскага тэатра, а таксама дзясяткі беларускіх артыстаў, што працуюць сёння ва ўсіх кутках краіны і далёка за мяжой.

Водгулле голасу Іллі Львовіча, яго мудрасць, заўсёдная дасціпнасць і спагада застануцца з намі. Наш абавязак – захоўваць закладзеныя ім традыцыі і перадаваць іх гледачам і наступным пакаленням.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы шчыра смуткуе ў сувязі са стратай выбітнага чалавека і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Развітанне з Іллёй Курганам адбудзецца ў пятніцу, 23 жніўня ў Купалаўскім тэатры. Развітанне пачнецца ў 11.00, грамадзянская паніхіда
– у 12.30 (будзе працягвацца да 13 гадзін)

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY