Перанос прэм’еры спектакля “En souvenir de Шагал”

11 сакавіка
Перанос прэм’еры спектакля “En souvenir de Шагал”
Прэм’ера спектакля Сяргея Зямлянскага “En souvenir de Шагал”, запланаваная на 14, 15, 26 і 27 сакавіка, пераносіцца на 29 і 31 мая.  Наступныя даты паказаў запланаваныя ў чэрвені і ліпені. Перанос прэм’еры спектакля абумоўлены несвоечасовым і няякасным  выкананнем адным з падрадчыкаў умоў дамовы па вырабе часткі дэкарацый.
Зараз у тэатры ідзе дапрацоўка дэкарацый. З улікам занятасці пастановачнай групы і немагчымасці ўнясення зменаў у дзеючы рэпертуар тэатра на сакавік і красавік, прэм'ера па ўзаемнай дамоўленасці Купалаўскага тэатра і пастановачнай групы адбудзецца 29 і 31 мая. Набытыя квіткі неабходна вярнуць у касу тэатра (вул. Энгельса, 7а). Здача квіткоў на даты 13, 14 і 15 сакавіка  будзе ажыццяўляцца да 21 сакавіка 2020 г., на  26 і 27 сакавіка – да 31 сакавіка 2020 г.  Адміністрацыя тэатра імя Янкі Купалы прыносіць свае прабачэнні.