Акцыя "Канікулы без дыму і агню"

08 чэрвеня
Акцыя "Канікулы без дыму і агню"

6 чэрвеня стартуе рэспубліканская акцыя "Канікулы без дыму і агню"

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне ў перыяд летняга дзіцячага адпачынку рэспубліканскай акцыі МНС "Канікулы без дыму і агню". Галоўная яе мэта - папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей.

Тры месяцы лета, з 6 чэрвеня па 31 жніўня, ратавальнікі будуць навучаць дзяцей і дарослых правілам бяспекі ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, напаўняючы вольны час удзельнікаў мноствам сучасных, займальных і ў той жа час карысных навучальных мерапрыемстваў, у тым ліку, і ў анлайн рэжыме.
"Дзень МНС", "МНС-ЛЭНД", гульня "Школа юных ратавальнікаў", тэматычныя тэатралізаваныя паказы, віктарыны, анлайн-квізы па бяспецы, майстар-класы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарных аварыйна-выратавальных частках і яшчэ мноства разнастайных. мерапрыемстваў ад прапагандыстаў МНС дазволяць рабятам бліснуць эрудыцыяй і кемлівасцю, праявіць творчы патэнцыял, выпрабаваць свае сілу і цягавітасць, але самае галоўнае - засвоіць, паўтарыць і замацаваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

21 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень бацькі. І гэтае свята не засталося без увагі работнікаў МНС, бо таты, як і мамы, ўносяць свой вялікі ўклад у станаўленне і развіццё дзіцяці, у тым ліку і ў пытаннях фарміравання культуры бяспекі. Актыўным татам прапагандысты МНС прапануюць разам з іх дзецьмі стварыць свой "Бяспечны" радавод, паэксперыментаваць, выконваючы правілы бяспекі, стварыць "бяспечны" кулінарны шэдэўр, бліснуць талентамі, праспяваючы "Хіт бяспекі" або падрыхтаваўшы "запальны" танец. А каб усе па заслугах змаглі ацаніць поспехі ўдзельнікаў, іх відэаролікі ратавальнікі размесцяць у афіцыйных групах МНС у сацыяльных сетках.

Акрамя таго, падчас акцыі будзе праводзіцца навучанне правілам пажарнай бяспекі работнікаў дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў, у т.л. дзяжурнага персаналу, дэманстравацца тэматычныя відэа і мультыплікацыйныя фільмы ад МНС, раздавацца наглядная навучальная прадукцыя.
Дапамагаць прапагандыстам МНС у правядзенні мерапрыемстваў акцыі будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, студэнты, прадстаўнікі ТРВОД, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, часопіса "Юны ратавальнік" і інш., бо захаванне жыцця і здароўя дзяцей - гэта агульная мэта ўсіх дарослых!
Удзельнічайце ў мерапрыемствах МНС і будзьце ў бяспецы!