Адмена паказаў з 1 па 10 красавіка!

01 красавіка
Адмена паказаў з 1 па 10 красавіка!
Шаноўныя гледачы, інфармуем вас аб адмене паказу спектакляў на галоўнай і камернай сцэнах 1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9, 10 красавіка 2020 года .
Для нашых аматараў мы працягваем паказ спектакляў на ютуб-канале Купалаўскага тэатра:
  • 2.04 "Ураджай"
  • 5.04 "Жарт to you"
  • 7.04 "Творчы вечар Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай"
  • 8.04 "Офіс"
  • 10.04 "Хам"
Квіткі на адмененыя спектаклі можна здаць да 20 красавіка ў касу тэатра па адрасе вул.Энгельса 7а (10:00-20:00) альбо скарыстаць іх пры наведванні таго ж спектакля да канца сезона. Для ўдакладнення па выкарыстоўванні квітка можна звязацца па нумары +375 (29) 261-21-19 з 10.00 да 18.00.
Прыносім свае прабачэнні і спадзяемся неўзабаве вас убачыць на чарговых спектаклях Купалаўскага тэатра.