А спектакль пра што? 12 сакавіка пакажам "ART" пра мастацтва стасункаў людзей

26 лютага
А спектакль пра што? 12 сакавіка пакажам "ART" пра мастацтва стасункаў людзей
12 сакавіка паказваем "ART". Хто ні глядзеў, а шмат хто сыходзіцца на адным меркаванні - гэты спектакль трэба глядзець не адзін раз! Як звычайная гісторыя чалавечых стасункаў, у ёй з кожным разам раскрываюцца новыя моманты.

Фанабэрлівы Серж, які набыў белую карціну, нібы адмыслова правярае на крэпкасць 40-гадовае сяброўства. Мо каб паглядзець, ці разумеюць і прымаюць яго сябры розным.
Марк, такі кансерватыўны і ўпарты, прывязаны да тых часоў, калі яны разумелі адно аднаго і былі на адной хвалі. Ён так жа любіць сваіх сяброў, але час прайшоў і ўсё змянілася. Як тады пераадолець гэтае непаразуменне?

Паветранасць і інфантыльнасць Івана, як падаецца на першы позірк, - толькі маска ад шалёнага і жорсткага свету. У ім таксама ёсць прынцыпы, прыярытэты, але галоўнае - любоў. І яна мацней.
Кожны чалавек пабачыць у гэтай гісторыі нешта сваё. Запрашаем! 12 сакавіка спектакль "ART" на сцэне цэнтральнага дома афіцэраў.