Анлайн-чытка "Пана Тадэвуша" адбылася! Глядзіце запіс на YouTube-канале тэатра

22 мая
Анлайн-чытка "Пана Тадэвуша" адбылася! Глядзіце запіс на YouTube-канале тэатра
Асаблівы вечар адбыўся ў віртуальнай прасторы Купалаўскага тэатра і Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку. Разам з польскімі калегамі нашы купалаўцы ў фармаце анлайн прачыталі фрагменты "Пана Тадэвуша", геніяльнай паэмы Адама Міцкевіча. Дужа прыемна ўсведамляць, як агульная культурная спадчына яднае нас.

Шчыра дзякуем усім, хто спрычыніўся да прагляду! Для нас гэта новы цікавы досьвед. Мы будзем пашыраць межы нашых магчымасцяў, каб вы змаглі атрымліваць поўнае задавальненне ад праглядаў, а таксама сяброўства Купалаўскага тэатра з замежжам, каб дарыць вам новыя цікавыя праекты.

З боку Купалаўскага тэатра ў чытцы прынялі ўдзел Аляксандр Падабед, Павел Харланчук-Южакоў, Марта Голубева, Крысціна Дробыш. Драматычны тэатр з польскага боку прадстаўлялі Крысціна Каспровіч-Сакалоўска, Данута Бах, Іяланта Бароўска, Катаржына Міцкевіч. Рэжысёр чыткі — Алена Ганум. Дзякуем усім артыстам і ўдзельнікам за цудоўную працу.

Асобную падзяку за падтрымку праекта хочам выказаць генеральнаму дырэктару Купалаўскага тэатра Паўлу Латушку, польскаму амбасадару Артуру Міхальскаму, Польскаму інстытуту ў Мінску, генеральнаму партнёру тэатра кампаніі Mastercard і генеральнаму партнёру 100-сезона кампаніі А1.

Запіс анлайн-чыткі паэмы "Пан Тадэвуш" можна паглядзець на YouTube-канале Купалаўскага тэатра.

Галерэя: