Юбілейны тыдзень Генадзя Аўсяннікава

10 лютага
Юбілейны тыдзень Генадзя Аўсяннікава
Напярэдадні 80-гадовага юбілею народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў правядзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы цэлы тыдзень.

З 11 па 19 лютага яго можна ўбачыць у вобразе Пашкевіча (Лістапад. Андэрсен), дзеда Курылы (“Сымон-музыка”), генерала Равунова-Каравулава (“Вяселле”), Кучэры (“Не мой”), Глушака (“Людзі на балоце”), Суддзі (“Пан Тадэвуш”) і Васіля (“Вечар”). Прымаць віншаванні ад гледачоў, сяброў і калег артыст будзе ў свой дзень народзінаў 19 лютага пасля паказу спектакля “Вечар”.