"Антыгона". Адбылася прэм'ера!

04 снежня
"Антыгона". Адбылася прэм'ера!
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 5 і 6 снежня адбыліся прэм'ерныя паказы спектакля "Антыгона" паводле п'есы Жана Ануя ў пастаноўцы Мікалая Капульцэвіча.

Славутая трагедыя Сафокла пра Антыгону была перапісана французскім драматургам, стваральнікам інтэлектуальнай драмы Жанам Ануем і ўпершыню пастаўлена ў 1943 годзе ў акупаваным Парыжы. Малады рэжысёр Мікалай Капульцэвіч разглядае міфалагічную гісторыю апантанай бунтаркі Антыгоны як гісторыю бессэнсоўнага разбурэння, магчымага ў свеце, дзе людзі сталі закладнікамі ўласных знішчальных ідэй.

У ролі Антыгоны Марта Голубева і Дыяна Камінская. Крэон - Мікалай Кірычэнка. Гемон - Павел Астравух. Ісмена - Кацярына Алейнікава. Ролі вартавых выконваюць Дзмітрый Есяневіч і Павел Яскевіч. Карміцелек - Тамара Міронава і Ала Ельяшэвіч.

Над дэкарацыямі і касцюмамі працавала Лідзія Малашанка. Аўтар перакладу - Уладзь Лянкевіч. Мастацкі кіраўнік пастаноўкі - Мікалай Пінігін.

"Антыгона" - першы спектакль, пастаўлены адмыслова для Камернай сцэны. Новая пляцоўка ў Купалаўскім разлічана на 70 глядацкіх месцаў і створана для спектакляў малой формы, эксперыментальнай і лабараторнай працы, студэнцкіх пастановак.

Відэа:

Загрузка плеера