"Белпошта" выпусціла марку з Купалаўскім тэатрам

14 верасня
"Белпошта" выпусціла марку з Купалаўскім тэатрам
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла 14 верасня 2015 года марку "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" з серыі "Тэатры Беларусі" тыражом 60 тысяч экзэмпляраў. Дызайн распрацаваны Аленай Мядзведзь. Сёння на працягу дня ў паштовым аддзяленні сувязі №1 (магазін "Філатэлія" на Маскоўскай, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Дзякуем за ажыццяўленне праекта РУП "Белпошта"!


 
Мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін і генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Ірына Саксонава