Праект "Чытаць я хацеў" адбыўся!

10 мая
Праект "Чытаць я хацеў" адбыўся!
Пасля праекту "Чытаць я хацеў" нават мы самі адкрылі для сябе шмат цудоўных твораў і аўтараў. Дзякуй, сябры, што далучаліся да вечаровых купалаўскіх чытанняў і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Што цудоўна, некаторыя слухалі нават сем'ямі!

Дзякуй аўтарам і перакладчыкам за цудоўную магчымасць знайсці праз творы мноства разважанняў. Ці тое казка, у якой сэнсы прыхаваныя ў чароўных здарэннях, ці апавяданні ды аповесці, дзе думкі аўтара пераносяць у іншы свет. Дзякуй генеральнаму партнёру тэатра кампаніі Мастеркард за падтрымку ў рэалізацыі праекта. І шчыры дзякуй нашым артыстам за захапляльныя чытанні!

Думаецца, кожны са слухачоў змог знайсці нешта неабходнае для сябе. Запісы чытанняў даступныя для прагляду ў любы час па спасылцы на YouTube-канале тэатра.