Купалаўскі тэатр падпісаў дамову аб сумеснай дзейнасці з Беларускай асацыяцыяй гольфа

06 сакавіка
Купалаўскі тэатр падпісаў дамову аб сумеснай дзейнасці з Беларускай асацыяцыяй гольфа

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падпісаў дамову аб сумеснай дзейнасці з Беларускай асацыяцыяй гольфу. На сустрэчы генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка і старшыня Асацыяцыі гольфа Уладзімір Дражын абмеркавалі шляхі сумеснага супрацоўніцтва ў галіне тэатральнай дзейнасці праз сродкі масавай інфармацыі і папулярызацыі тэатральнага мастацтва. Купалаўскі тэатр і Асацыяцыя гольфу таксама дамовіліся аб арганізацыі для членаў спартыўнай арганізацыі мерапрыемстваў (паказ спектакляў, музычных вечароў і інш.).