Купалаўскі тэатр прадставіў легендарны спектакль «Вечар» рэжысёра Валерыя Раеўскага ў Салігорску.

09 снежня
Купалаўскі тэатр прадставіў легендарны спектакль «Вечар» рэжысёра Валерыя Раеўскага ў Салігорску.

7 снежня 2019 года спектакль «Вечар» сабраў больш за 550 жыхароў Салігорску. Паказ спектакля быў прымеркаваны да 100-годдзя легендарнай зямлячкі, народнай артысткі СССР Галіны Макаравай.

Галоўныя ролі ў спектаклі выконвалі народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед і народная артыстка Зінаіда Зубкова. Пасля паказу спектакля адбылася творчая сустрэча з купалаўцамі і дачкой Галіны Макаравай.

У рамках 100-га сезона мы працягнем гастраляваць па рэгіёнах Беларусі і замежжы і прэзентаваць тэатральным аматарам спектаклі найстарэйшага галоўнага драматычнага тэатра Беларусі.

19 студзеня паказ знакамітага “Рэвізора” адбудзецца ў старажытнай Вільні на пляцоўцы Рускага драматычнага тэатра ў Літве.

22 студзеня пастаноўку “Ураджай” гледачы змогуць пабачыць у Маскве.

22 лютага “Паўлінка” будзе паказана ў Наваполацку.

Галерэя: