Купалаўскі тэатр стаў пераможцам у трох намінацыях у рамках фестывалю "Славянскія тэатральныя сустрэчы"

09 снежня
Купалаўскі тэатр стаў пераможцам у трох намінацыях у рамках фестывалю "Славянскія тэатральныя сустрэчы"
ХIV Міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" прайшоў у Гомельскім абласным драматычным тэатры. У гэтым годзе свае спектаклі прадставілі пяць краін-удзельніц: Беларусь, Грузія, Украіна, Польшча і Расія.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы перамог адразу ў трох галоўных намінацыях. “Рэвізор”, які ў Мінску працягвае заставацца адной з самых папулярных пастановак сярод драматычных тэатраў, быў прызнаны найлепшым спектаклем. Адразу два акцёра з гэтага спектакля сталі пераможцамі ў намінацыі “Найлепшая мужчынская роля” – Віктар Манаеў і Павел Харланчук-Южакоў.

Акрамя гэтага, у намінацыі “Найлепшая жаночая роля” перамаглі актрысы Галіна Анчышкіна і Валерыя Лагута са спектакля "Каралева прыгажосці". Гэты спектакль на сцэне Гомельскага гарадскога моладзевага тэатра паставіў наш рэжысёр Віталь Краўчанка, вядомы па спектаклю “Вешальнікі” паводле п’есы Марціна МакДонаха на Галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра.

Шчыра віншуем купалаўцаў з перамогай!

Галерэя: