Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

08 Чэрвеня
Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

З 6 па 8 чэрвеня ў Расіі прайшлі Дні культуры Беларусі. Арганізатарамі Дзён культуры Беларусі ў Расіі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры Расіі, пасольства Беларусі ў Расіі.
Праграма прадугледжвала паказы спектакляў, выставу карцін.

Урачыстае адкрыццё адбылося 6 чэрвеня ў тэатры "Et Cetera" спектаклем-візітоўкай - "Паўлінкай" Янкі Купалы. Спектакль "Паўлінка" з'яўляецца найстарэйшым спектаклем і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сімвал Купалаўскай сцэны. Прэм'ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

7 чэрвеня на гэтай жа сцэне быў паказаны спектакль "Жаніцьба" Мікалая Гогаля ў рэжысёрскай пастаноўцы Данііла Філіповіча.

У фае тэатра "Et Cetera прайшла выстава "Гімн тэатру, а таксама выступленні фальклорнага ансамбля славянскай песні "Збіцень" Дзяржаўнай установы "Гомельская абласная філармонія" і Народнага ансамбля народнай песні і музыкі "Шчодрыца" Дзяржаўнай установы "Мінскі гарадскі палац культуры".

У Новай Траццякоўцы разгорнута выстава карцін сучасных беларускіх мастакоў. У экспазіцыі – больш за семдзесят работ аўтараў розных пакаленняў. Сярод удзельнікаў выставы-народныя мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь.