Дорым зніжкі 30% на вераснёвыя спектаклі!

23 верасня
Дорым зніжкі 30% на вераснёвыя спектаклі!
Свята прайшло, але святкаванне працягваецца! У гэтыя восеньскія дні мы хочам бачыць вас часцей, таму дорым 30% зніжку на нашы вераснёвыя спектаклі:
24 верасня – «Чайка», бо мы ўсе крышачку птушкі;
24 верасня – «Каханне як мілітарызм» (Камерная сцэна), таму што каханне да тэатра – мілітарызм у надзвычайнай ступені;
25 верасня – «Вешальнікі», бо мы ўсе чагосьці баімся;
26 верасня – «Ураджай» (Камерная сцэна), таму што восень;
28 верасня – «АRТ», бо намі рухае мастацтва;
29 верасня – «Талерантнасць» Арыгінальная назва "Бог Разні", бо давайце сустракацца сем'ямі!
Зніжка даступная па промакодзе kupala100 на сайце тэатра і ў нашай касе. Будзьма разам у глядзельнай зале!