Дзякуй за ўдзел! Праект "Нетэатральная маска" сабраў неабходную суму

10 красавіка
Дзякуй за ўдзел! Праект "Нетэатральная маска" сабраў неабходную суму
У нас атрымалася! Наш пашывачны цэх з 6 красавіка часова перакваліфікаваўся і запусціў выраб ахоўных масак не медыцынскага прызначэння на патрэбы 10 гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Агулам для праекта "Нетэатральная маска" за некалькі сутак мы сабралі каля 2300 р.!
Першая партыя ў 1100 штук ужо перададзеная на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. На дадзены момант мы будзем рэалізоўваць атрыманыя сродкі на выраб другой партыі, якая пойдзе на патрэбы іншых медыцынскіх установаў г. Мінска.
Сярдэчны дзякуй усім, хто падтрымаў праект і далучыўся да добрай справы!