Гастролі: мы працягваем!

18 студзеня
Гастролі: мы працягваем!

У Купалаўскім тэатры пачаўся не толькі новы год, але і адкрыўся сезон гастроляў. Ужо 25 студзеня жыхары горада Шклоў змогуць убачыць легенду Купалаўскага тэатра - "Паўлінку", пасля чаго, 29 студзеня, мы завітаем у госці да жыхароў Салігорска з нашай цудоўнай казкай "Гісторыя шакаладнага дрэва" і няўміручай "Паўлінкай".
Для ўсіх арганізацый мы нагадваем, што Купалаўскі тэатр заўсёды рады вашым прапановам і адкрыты да супрацоўніцтва.