Глядзіце цізер да спектакля "Кароль Лір"

27 лютага
Глядзіце цізер да спектакля "Кароль Лір"
Так, сям'я - гэта бывае няпроста, асабліва ў стасунках дзеці-бацькі. І так, кожная з дзетак можа вырасці ў Ганерылью, Рэгану або Кардэлію. Ці пытанне гэта прыроджанага характару, а мо выхавання і стасункаў у дзяцінстве? Прыходзьце, глядзіце, думайце.

Спектакль створаны паводле аднайменнай п'есе У. Шэкспіра. Рэжысёр-пастаноўшчык М.Пінігін. Паказы 28 сакавіка; 12\26 красавіка.

Для здымак мы правялі кастынг дзетак на ролі маленькіх Ганерыльі, Рэганы і Кардэліі. І маем вам сказаць, што ў нас растуць цудоўныя артысткі, якія ўжо зараз паказваюць высокі клас. Мы атрымалі вялікую асалоду ад выступу кожнай дзяўчынкі! Дзякуй вам, прыгажуні, за гэты дзень і за ваш удзел!
У ролях - Сафія Фельдшэрава, Ганна Гіронак, Валерыя Сафонава і шаноўны Лір - Віктар Манаеў!