На спектаклі Купалаўскага аншлаг адразу ў двух гарадах

16 лістапада
На спектаклі Купалаўскага аншлаг адразу ў двух гарадах
Тры аншлагавых спектаклі паказаў Купалаўскі тэатр у Лідзе і Мінску 15 лістапада.
101-ы паказ спектакля "ART" прайшоў у Лідзе, яго наведалі 450 гледачоў.
На Галоўнай сцэне Купалаўскага “Паўлінку” паглядзелі 338 аматараў тэатральнага мастацтва.
На Камернай сцэне тэатра “Каханне як мілітарызм” наведалі 80 гледачоў.