У Купалаўскім тэатры прайшло святкаванне 75-годдзя Літаратурнага музея Янкі Купалы

24 верасня
У Купалаўскім тэатры прайшло святкаванне 75-годдзя Літаратурнага музея Янкі Купалы

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 23 верасня адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 75-гадоваму юбілею са дня заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы.
Як сказаў аднойчы ў сваім выступленні народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, “Купалаўскі тэатр і Купалаўскі музей – нібы як сваякі”. Сёння на гэтае мерапрыемства ад імя купалаўцаў генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка ўручыў дырэктару Літаратурнага музея Янкі Купалы Алене Ляшковіч гістарычны падарунак – у музейныя фонды быў перададзены беларускі рушнік з караваем, які ўпершыню быў выкарыстаны ў пастаноўцы славутай “Паўлінкі” падчас эвакуацыі тэатра ў 1944 годзе ў горадзе Томску. Менавіта гэтым рэквізітам карыстаўся тэатр на працягу амаль 70 гадоў ва ўсіх паказах спектакля “Паўлінка” да 2013 года.
Ад імя купалаўцаў было выказана спадзяванне, што рарытэтныя рэчы стануць часткай  экспазіцыі літаратурнага музея Янкі Купалы.