Памяці Ліліі Давідовіч

25 снежня
Памяці Ліліі Давідовіч

25 снежня з асаблівай цеплынёй у сэрцы мы ўспамінаем Лілію Міхайлаўну Давідовіч. Сёння Народнай артыстцы Беларусі споўнілася б 80 год.

“Каралеўская Лілія” – так называлі знаную актрысу гледачы і калегі па сцэне. Вытанчаная, элегантная, статная, яна адной сваёй прысутнасцю напаўняла тэатральную прастору велічнасцю і ўрачыстасцю. Яе неадольны тэмперамент, рашучасць і творчая апантанасць сталі ў свой час сімваламі нашага тэатра, а яе гераіні – узорнымі для маладых калег і тысяч тэатральных аматараў.

Кажуць, вуліцы па ўсім былым Савецкім Саюзе пусцелі, калі па тэлебачанні ішлі мележаўскія “Людзі на балоце”, дзе Лілія Давідовіч і Генадзь Гарбук выконвалі ролі Ганны і Васіля. Ліліяй Міхайлаўнай захапляліся, яна імгненна стала зоркай тэлеэкранаў, яскравай, прамяністай, непаўторнай. “Такая і аслепіць” – казаў Макаёнак, разумеючы патэнцыял новай Купалаўскай прымы.

Лілія Давідовіч не пакідала Купалаўскай сцэны больш за 40 год. Непамерная глядацкая любоў, дзясяткі роляў, сярод якіх не было другасных і эпізадычных, бо кожная была важнай, змястоўнай і напоўненай невычэрпным талентам вялікай актрысы. Сёння мы з захапленнем і ўдзячнасцю згадваем кожны з гэтых вобразаў. Запрашаем і Вас разам з намі прагартаць старонкі Купалаўскага альбому і згадаць у думкаю “сваю” Лілію Міхайлаўну.

"Твой светлы шлях" 1961 г.

"Ноч памылак" 1963 г.

"У мяцеліцу" 1965 г.

 

"Людзі на балоце" 1966 г.

 

"Выклік багам" 1966 г.

 

"Апошняя ахвяра" 1969 г.

"Дзесяць сутак за любоў" 1969 г.

 

"Залатая карэта" 1971 г.

 

"У ноч зацьмення месяца" 1972 г

 

"Шрамы" 1977 г.

 

"Мы, якія ніжэй падпісаліся" 1979 г.

 

"Успаміны" 1982 г.

 

"Жанчына з мора" 1984 г.

 

"Радавыя" 1984 г.


 

"Мудрамер" 1987 г.

 

"Ідылія" 1993 г.

 

"Чорная панна Нясвіжа" 2000 г.