Памяці Мікалая Яроменкі-старэйшага

15 чэрвеня
Памяці Мікалая Яроменкі-старэйшага
17 чэрвеня споўнілася б 90 год народнаму артысту СССР Мікалаю Мікалаевічу Яроменку-старэйшаму. 

З гэтай нагоды ў пятніцу 17 чэрвеня а 15 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры Рэспублікі Беларусь (Музыкальны зав. 5) адбудзецца мерапрыемства.

Мікалай Мікалаевіч працаваў у Купалаўскім з 1959 года. Перад гэтым скончыў Тэатральную студыю і працаваў у тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. Там жа ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Галінай Арловай, цяпер таксама артысткай Купалаўскага і Народнай артысткай Беларусі.

У Купалаўскім Яроменка-старэйшы сыграў шмат знакавых роляў. Гледачам ён вядомы таксама і па сваіх працах у кіно. Фільмаграфія артыста налічвае каля 50 кінакарцін.

Галерэя: