"Каханне як мілітарызм". Рыхтуецца прэм'ера

12 красавіка
"Каханне як мілітарызм". Рыхтуецца прэм'ера
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідуць рэпетыцыі спектакля "Каханне як мілітарызм" па п'есе расійскага драматурга Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Дзмітрыя Цішко. Прэм'ера адбудзецца на Камернай сцэне 30-31 мая.

“Каханне як мілітарызм” - гісторыя пра бясконцае супрацьстаянне ў стасунках самых блізкіх людзей. Перад вачыма галоўнай гераіні Таццяны разгортваецца жорсткая “вайсковая кампанія”, і гэта ўжо не яе сям’я, а сапраўднае поле бітвы, дзе слова маюць самалёты, танкі, падводныя лодкі і караблі. Камедыйнай мовай спектакль спрабуе адказаць на пытанне: чаму людзі, створаныя для любові, не могуць жыць у згодзе?

У спектаклі занятыя: Святлана Анікей, Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Генадзь Гарбук, Крысціна Дробыш, Аляксандр Зелянко, Зінаіда Зубкова, Святлана Кажамякіна, Дыяна Камінская, Максім Карасцялёў, Мікалай Кірычэнка, Яўгенія Кульбачная, Георгій Маляўскі, Юльяна Міхневіч, Дзмітрый Тумас, Аляксандр Падабед, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская.