"Каханне як мілітарызм". Рыхтуецца прэм'ера

04 Лютага
"Каханне як мілітарызм". Рыхтуецца прэм'ера
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пачаліся рэпетыцыі спектакля "Каханне як мілітарызм" паводле аднайменнай п’есы расійскага драматурга Пятра Гладзіліна. Рэжысёр - Дзмітрый Цішко. Прэм'ера адбудзецца ў маі на Камернай сцэне. 

Пераклад п'есы на беларускую мову зрабіла Марына Казлоўская. Сцэнаграфію і касцюмы рыхтуюць Лідзія Малашэнка і Крысціна Пержукова. Музычным афармленнем пастаноўкі займаецца Павел Захаранка. Мастацкі кіраўнік пастаноўкі - Мікалай Пінігін.

У спектаклі задзейнічаныя: Святлана Анікей, Генадзь Аўсяннікаў, Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Генадзь Гарбук, Крысціна Дробыш, Аляксандр Зелянко, Зінаіда Зубкова, Святлана Кажамякіна, Дыяна Камінская, Максім Карасцялёў, Мікалай Кірычэнка, Яўгенія Кульбачная, Георгій Маляўскі, Юльяна Міхневіч, Дзмітрый Тумас, Аляксандр Падабед, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская.