90-годдзе Іллі Кургана
15 чэрвеня
16 чэрвеня артысты і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра віншавалі з 90-гадовым Юбілеем Іллю Львовіча Кургана – легендарнага чалавека, якога называюць і “беларускім Левітанам”, і “залатым голасам краіны”.
Ілля Львовіч з’яўляецца прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а гэта значыць, што праз яго клапатлівыя штудыі прайшлі дзясяткі выпускаў беларускіх артыстаў, якія працуюць зараз ва ўсіх кутках краіны і далёка за мяжой.
Самы вядомы дыктар у гісторыі беларускага радыё, здаецца, да такой пахвалы ўсё яшчэ не прывык і сам сябе называе не Заслужаным артыстам Рэспублікі, а “заслужаным артыстам без публікі”. Зрэшты, гумар і дасціпнасць толькі ўпрыгожылі святочны вечар, дзе кожны першы імкнуўся пажартаваць і пасмяяцца разам з Мэтрам. Што тут казаць: лічба “90” на віншавальнай паштоўцы купалаўцаў па-здрадніцку нагадвала “40”, а пра салідны ўзрост нагадвала хіба што творчая біяграфія юбіляра.
Дзякуем парталу Sputnik Беларусь за фотаздымкі з імпрэзы і жадаем Іллі Львовічу яшчэ шмат год даваць нам нагоды для святкавання!
Творчыя справаздачы з юбілейнага вечара - на сайтах нашых калег:
Курган устроил внеплановый экзамен для Купаловского театра
Голос эпохи: Илья Курган о звании «засушенного артиста» и возрасте, который сложно вообразить