Запускаем новы сервіс "Тэатр+"!

06 лютага
Запускаем новы сервіс "Тэатр+"!
Калі вы думаеце, чым узрадаваць сябра-заўзятара Купалаўскага, дарагога вашаму сэрцу чалавека ці наўпрост сябе, то ў нас ёсць добрая навіна!
Мы запускаем сэрвіс "Тэатр+" — гэта пакет паслуг класа "Прэміум", які можна набыць у дадатак да квітка на любы наш спектакль.
Набор бонусаў "Тэатр+":
асобны гардэроб (каб не нудзіцца ў чарзе)
утульная тэатральная гасціная для адпачынку (бо мы клапоцімся пра вас)
кава/гарбата разам з дэсертам (бо хто ж не любіць салодзенькае)
тэатральны буклет, часопіс "Купалаўскі", праграмка (каб на памяць засталіся не толькі прыемныя ўражанні ад спектакля)
сюрпрыз ад партнёра ZIKO (куды без падаруначкаў)
келіх шампанскага (ну, вядома ж!)
абслугоўванне афіцыянтам (каб вы паспелі падсілкавацца фізічна, а потым духоўна)
асобнае месца на паркоўцы пры яго няўнасці (каб вас турбавалі толькі духоўныя клопаты)

*пакет распаўсюджваецца на 1 асобу.
**дзейнічае толькі разам з чэкам аб набыцці.

Даведацца больш і набыць паслугу можна ў касе тэатра ці па тэлефоне +375 17 327-42-37 / +375 25 963-49-13 (з 11.00 да 18.00). Кошт 50 р.