Купалаўская "Паўлінка" ў пастаноўцы Льва Літвінава мае магчымасць атрымаць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці!

11 снежня
Купалаўская "Паўлінка" ў пастаноўцы Льва Літвінава мае магчымасць атрымаць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці!
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адзінагалосна падтрымала ініцыятыву Купалаўскага тэатра аб неабходнасці надання “Паўлінцы” Льва Літвінава як тэатральнаму феномену статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Сёння, 11 снежня, перад Радай у Міністэрстве культуры гэтую прапанову абаранялі народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Арнольд Памазан, які больш за 30 год выходзіў на сцэну ў ролі пана Адольфа Быкоўскага, а таксама генеральны дырэктар Павел Латушка, загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Бабкова і адна з вядучых артыстак тэатра Марта Голубева – наша сённяшняя Паўлінка.

П’еса Янкі Купалы “Паўлінка” была напісана ў 1912 годзе і ўпершыню пастаўлена Фларыянам Ждановічам у 1913 годзе. Купалаўскім тэатрам п’еса была пастаўлена падчас вайны ў 1944 годзе, калі тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі ў Томску. З таго часу “Паўлінка” нязменна знаходзіцца ў рэпертуары Купалаўскага тэатра.

Галерэя: