Лекцыя Мікіты Моніча "Як глядзець спектаклі: некрытычныя парады"
20 сакавіка
29 сакавіка а 19 гадзіне на камернай сцэне Купалаўскага тэатра пройдзе лекцыя заснавальніка праекта "Культурны тэхнікум" Мініты Моніча "Як глядзець спектаклі: некрытычные парады".
У лекцыі будзе аспрэчана меркаванне пра тое, што тэатр для многіх незразумелы і звычайнаму сучаснаму гледачу там рабіць няма чаго. Мікіта Моніч раскажа пра тое, як глядзець спектаклі, атрымліваць ад гэтага задавальненне і самае галоўнае – што нацыянальны тэатр можа даць сучаснаму гледачу.
Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, рэгіструйцеся па электроннай спасылцы.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца і прад’явіць на ўваходзе квіток на любы спектакль Купалаўскага тэатра ў красавіку.