Лістападаўскі музычны вечар прагучаў для навучэнцаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжу

26 лістапада
Лістападаўскі музычны вечар прагучаў для навучэнцаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжу
Музыка з'яўляецца глабальнай часткай нашага жыцця. Лістападаўскі канцэрт прайшоў для навучэнцаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжу, які праводзіць "Музычныя аўторкі".
Сваё мерапрыемства прадстаўнікі каледжу правялі ў межах "Музычных вечароў у Купалаўскім". Дадаткова да мерапрыемства адбылася выстава мастака Паўла Кандрусевіча. Экспазіцыю выставы склалі работы з беларускімі, аўстрыйскімі і італьянскімі матывамі.
“Музычныя вечары” распачаліся ў Купалаўскім тэатры ў ліпені 2019 года адмыслова да 100-га юбілейнага сезона. Гэты праект можна назваць сапраўды ўнікальным, бо Купалаўскі тэатр – адзіны драматычны тэатр у краіне, які мае свой аркестр. Нашыя музыканты з’яўляюцца неад’емнай часткай калектыву тэатра і кожны раз выконваюць музыку падчас спектакляў у жывую. Гэта асаблівая даніна традыцыям, бо аркестр у Купалаўскім тэатры існаваў з моманту яго стварэння яшчэ 100 год таму.

Галерэя: