Да Юбілею Марыі Захарэвіч

08 Снежня
Да Юбілею Марыі Захарэвіч

28 лістапада ў неафіцыйнай, амаль хатняй атмасферы мы віншавалі з Юбілеем Марыю Захарэвіч – артыстку вялікага таленту, рознабаковую, яскравую, неверагодна адораную. Яе з’яўленне ў тэатры і на сцэне не можа застацца незаўважаным: строгая постаць, глыбокі, неверагодна кранальны голас, эталонная элегантнасць. Для блізкіх і сяброў яна Маша, для калег і гледачоў – Марыя Георгіеўна, народная артыстка Беларусі.

Цяжка паверыць, што Марыя Георгіеўна прыйшла ў тэатр у 1957 годзе. Для нас, для маладога пакалення купалаўцаў, яна з’яўляецца бясцэннай крыніцай ведаў пра любімы тэатр, яго багатую гісторыю, яго станаўленне ў якасці нацыянальнай тэатральнай каштоўнасці.

Марыя Захарэвіч стварыла незлічоную колькасць разнастайных роляў – цэлую галерэю адметных жаночых вобразаў, якія ўвайшлі ў залатую скарбонку тэатра. З нагоды Юбілею прапануем прапануем пагартаць старыя фотаздымкі і ўзгадаць найлепшыя і найпрыгажэйшыя з тых вобразаў.

Нам застаецца пажадаць Марыі Георгіеўне добрага здароўя, натхнення і доўгіх гадоў жыцця.

"Твой светлы шлях" 1961 год

"Перад вячэрай" 1962 г.

"Традыцыйны збор" 1967 г.

 

"Памяць сэрца" 1970 г.


 

"Залатая карэта" 1971 г.

 

Безымення зорка 1973 г.

 

Дзеці сонца 1987 г.

 

Цынкавыя хлопчыкі 1991 г.

 

"Не мой" 2010 г.

 

"Лістапад. Андэрсэн" 2012 г.