Мужнасці і самааданасці беларускага народа прысвячаецца

08 мая
Мужнасці і самааданасці беларускага народа прысвячаецца
8 мая Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы далучыўся да акцыі памяці Вялікай Перамогі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага".  
Супрацоўнікі тэатра ўсклалі кветкі да памятнага знака мінскім падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы каля тэатра. У акцыі прынялі ўдзел Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка, артыстка Валянціна Гарцуева і супрацоўнікі тэатра.
Ускладанне кветак да памятнага знака мінскім падпольшчыкам стане добрай традыцыяй Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Галерэя: