Мы пачынаем 101-шы тэатральны сезон!

23 лютага
Мы пачынаем 101-шы тэатральны сезон!

Мы доўга чакалі сустрэчы з Вамі, нашы дарагія гледачы!

І вось, на пачатку вясны, 3 сакавіка 2021 года Купалаўскі тэатр распачынае 101-шы тэатральны сезон сваёй непаўторнай Паўлінкай.

Квіткі паступяць у продаж 23 лютага з 12 гадзін.

Рады Вас бачыць у нашых кассах, на сайце тэатра і ў нашых партнёраў – білетных аператараў Квіткі і Тікетпро.