“Чорная панна Нясвіжа” у Купалаўскім!

12 красавіка
“Чорная панна Нясвіжа” у Купалаўскім!

27 і 28 траўня вы зноў зможаце ўбачыць спектакль “Чорная панна Нясвіжа” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Яркая і незабыўная дзея ў рэжысуры Валерыя Раеўскага і сцэнаграфіі Барыса Герлавана.

Незвычайнае, загадкавае, чароўнае і трагічнае каханне караля Жыгімонта і Барбары Радзівіл, якое на сцэне ўвасобяць Міхаіл Світа і Таіса Ввядзенская, адна з лепшых старонак у творчай гісторыі Купалаўскага тэатра.

Містычная легенда ў адной дзеі па п’есе Аляксея Дударава закранае тэму кaxaння і тым самым сцвяржае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і ўчынкаў.