Усіх! Запрашаем на святкаванне юбілею шаноўнай Тамары Васільеўны Міронавай!

30 студзеня
Усіх! Запрашаем на святкаванне юбілею шаноўнай Тамары Васільеўны Міронавай!
Калі б мы вас папрасілі сказаць фразу "тудэма-сюдэма" ў галаве, то на сто адсоткаў упэўненыя, што яна бы прагучала голасам Тамары Васільеўны Міронавай. Асабліва ў заўзятых гледачоў-купалаўцаў!
Неўзабаве, 9 лютага, мы ўсім тэатрам будзем святкаваць юбілей нашай дарагой артысткі!
Кранальная Ганна ў спектаклі "Вечар", саркастычная, але чулая Мальгрэта ў "Шляхціцы Завальні", пранізлівая Маланка ў "Дзвюх душах" - Тамара Васільеўна сваёй шчырасцю агортвае ўсю сцэну, залю, тэатр. І ў першую чаргу - людзей.
Запрашаем вас, дарагія сябры, стаць часткай сямейнай вечарыны і разам павіншаваць нашу цудоўную артыстку.
Сустракаемся 9 лютага а 19.00, галоўная сцэна. Квіткі можна набыць па спасылцы і ў касах тэатра.

Галерэя: