Новая пастаноўка Мікалая Пінігіна ў ВДТ імя Г.А. Таўстаногава

08 кастрычніка
Новая пастаноўка Мікалая Пінігіна ў ВДТ імя Г.А. Таўстаногава
Завірыліся ў штодзённым і не паспелі падзяліцца з вамі радасцю. Але імкліва выпраўляемся!

У верасні ў Вялікім драматычным тэатры імя Г.А.Таўстаногава адбылася прэм'ера чорнай камедыі "Палачи" М.МакДонаха ў пастаноўцы нашага дарагога мастацкага кіраўніка Мікалая Пінігіна. Пастаноўка прымеркаваная да юбілею народнага артыста СССР Алега Валяр'янавіча Басілашвілі, які ў спектаклі выконвае галоўную ролю, а таксама да 100-годдзя Вялікага драматычнага тэатра. Віншуем Алега Валяр'янавіча з 85-годдзем, Мікалая Мікалаевіча з новай выбітнай работай, усю пастановачную каманду і акцёраў — з бліскучай прэм'ерай, а тэатр — з важнай датай у гісторыі!

Усцешна, што столькі цудоўных нагод сышліся разам і далі магчымасць надзвычайнай камандзе стварыць надзвычайны спектакль.
Найбліжэйшыя паказы спектакля "Палачи" М.МакДонаха ў Вялікім драматычным тэатры імя Г.А.Таўстаногава — 8 і 19 кастрычніка.
Фота: архіў ВДТ імя Г.А. Таўстаногава

Галерэя: