На камернай сцэне адбылася прэм'ера "Радзіва "Прудок" паводле дзённіка Андруся Горвата

16 Мая
На камернай сцэне адбылася прэм'ера "Радзіва "Прудок" паводле дзённіка Андруся Горвата
На камернай сцэне Купалаўскага прадставілі доўгачаканы спектакль «Радзіва “Прудок”». Пастаноўка створана паводле дзённіка Андруся Горвата – беларускага журналіста і былога дворніка тэатра, які адправіўся ў «космас» роднай вёскі, каб аднавіць хату продкаў і знайсці сваё месца ў свеце. Режысёрам спектакля стаў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка. Прудок_15-05-18_12-21-12_087.jpg

Ідэя стварыць спектакль па кнізе некалі дворніка-«купалаўца», а цяпер пісьменніка і даўншыфцера Андруся Горвата ў Рамана Падалякі з’явілася вельмі даўно: спачатку пры дапамозе краўдфандынга выйшла кніга, пасля здарыўся першы режысёрскі вопыт – з караткаметражным фільмам «Ягор», знятым паводле ўрыўка з «Радзіва» сумесна з Міхасём Зуём. У снежні 2017 года Раман Падаляка выйграў конкурс режысёрскіх эксплікацый, арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, што дало яму магчымасць узяцца за работу над паўнавартаснай тэатральнай пастаноўкай.
Спектакль уяўляе сабой нешта больш значнае, чым перанос сюжэта кнігі на тэатральныя падмосткі. Незвычайнасць пастаноўкі яшчэ і ў тым, што ўсе 6 галоўных роляў выконваюць усяго тры акцёры: Міхаіл Зуй, Святлана Анікей і Зміцер Есяневіч.

«Перадаць «Радзіва» са сваіх рук у іншыя – свайго кшталту выпрабаванне для мяне як для аўтара. Я разумею, што сёння у яго закончыцца адно жыццё і пачнецца цалкам новае. З аднаго боку, гэта радаснае адчуванне, а з другога, крыху страшнавата. I усё ж такі цікава – тым больш, што я даверыў сваю кнігу не нейкаму чужому дзядзьку, а чалавеку, якога я даўно і добра ведаю і які ўклаў у свій спектакль шмат любові. Было вельмі цікава назіраць за самім сабою з боку, з глядацкай залы, і вынік, на мой погляд, атрымаўся проста выдатным»
, – адзначыў аўтар кнігі «Радзіва “Прудок”. Дзённік» Андрусь Горват.
Прудок_15-05-18_12-17-25_078.jpg
Прудок_15-05-18_12-19-49_083.jpg
«Зрабіць з літаратурнага твора спектакль – заўсёды няпростая задача, а спектакль па кнізе, напісанай у такой форме, як «Радзіва “Прудок”», – складаная ўдвая. Але, як сведчыць наш вопыт, калі ёсць жаданне, натхненне і падтрымка аднадумцаў, нічога немагчымага не існуе. Мне самому было вельмі цікава назіраць, як кніга трансфармуецца ў спектакль. Спадзяюся, што нават тыя, хто ўжо чытаў «Радзіва “Прудок”», знойдуць ў пастаноўцы нешта новае для сябе – таму што спосабаў вандраваць па планеце Прудок шмат, і наш спектакль – гэта адзін з іх», – адзначыў рэжысёр Раман Падаляка.
Прудок_15-05-18_12-21-46_089.jpg
Прудок_15-05-18_12-23-18_092.jpg  
Пастаноўка была здзейснена пры падтрымцы кампаніі velcom і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 

Білеты на спектакль можна купіць на сайце і ў касах тэатра.