Наша чароўнае Купалле адбылося, і сонца ўжо рушыць у бок Калядаў!

13 ліпеня
Наша чароўнае Купалле адбылося, і сонца ўжо рушыць у бок Калядаў!
Спадзяемся, летні настрой нашых Паўлінак зачапіў кожнага і вы з асалодай павандравалі разам з намі падчас анлайн-фэсту "Паўлінка на Купалле".
За святочны тыдзень мы паспелі і патанчыць, і сплесці вянок, патрапіць на экскурсіі ў Вязынку і ў наш тэатр, паглядзець спектакль. А некаторыя так файна прымерылі вобразы пана Быкоўскага і Паўлінкі, што мы ўжо думаем увесці моду на кручоныя вусы ды кветкавыя вянкі.

Дзякуем усім, хто глядзеў ды ўдзельнічаў! Нашых самых крэатыўных гледачоў ужо чакаюць падарункі — квіток на дзве асобы на наш спектакль, праграмка да "Паўлінкі" і другі нумар часопіса "Купалаўскі".
Але і астатніх удзельнікаў нашых конкурсаў мы не абмінем, прызы будуць чакаць кожнага. Хутка звяжамся праз асабістыя паведамленні. Да сустрэчы!