"Паўлінка на Купалле" - сумесны праект Купалаўскага тэатра і Купалаўскага музея
03 ліпеня
Творчасць Янкі Купалы аб’яднала тэатр і музей, названыя ў яго гонар, для сумеснага праекту “Паўлінка на Купалле”.
Праект рэалізоўваецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Асобная падзяка генеральнаму партнёру Купалаўскага тэатра – кампаніі Mastercard і партнёру музея – кампаніі “Белдзяржстрах”.З 6 па 12 ліпеня чакаем вас на нашым купальскім анлайн-фэсце! Сачыце за навінамі.