Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прызначаны Павел Латушка

06 сакавіка
Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прызначаны Павел Латушка
Афіцыйнае прадстаўленне генеральнага дырэктара калектыву Купалаўскага тэатра адбылося 6 сакавіка. 

Павел Латушка нарадзіўся 10 лютага 1973 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1996 годзе – факультэт прадпрымальніцтва Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сярод пасад Паўла  Латушкі – Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Манака, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА і ЮНСТА. 

Міністр культуры Юрый Бондар падкрэсліў, што Павел Латушка разам з Мікалаем Пінігіным прымаў удзел у распрацоўцы новага падыхода развіцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які спрацаваў вельмі паспяхова: сёння Купалаўскі тэатр з’яўляецца лідарам сярод тэатраў Беларусі, а калектыў тэатра працягвае папулярызаваць беларускае тэатральнае мастацтва, гісторыю і культуру. 

Працаваць у адной з вядучых устаноў культуры Беларусі  вялікі гонар і адказнасць. Будаваць на створаным. Захоўваць традыцыі і пашыраць прастору беларускага тэатральнага мастацтва. Спадзяюся, што разам мы зробім многае дзеля нашай спадчыны, культуры і тэатральнага мастацтва Беларусі.  Вяртаюсь у новы шлях”, – пракаментаваў Павел Латушка.

Галерэя: