Пайшоў з жыцця артыст аркестра Леанід Аляксандравіч Клунны

01 лістапада
Пайшоў з жыцця артыст аркестра Леанід Аляксандравіч Клунны
Вялікая страта....
Клунны Леанід Аляксандравіч, артыст аркестра

«Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” панес цяжкую страту: пайшоў з жыцця артыст аркестра Леанід Аляксандравіч Клунны.

З 1988-1992 артыст працаваў у тэатры гумару «Христофор», з 1992 по 1993 Альтэрнатыўны тэатр-студыя «Диалог», з 1997-2000 Тэатр-студия «Леопольд». З 2000 года - дзяржаўнае прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусфільм».
З 2003 года – у складзе аркестра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Леанід Аляксандравіч быў майстрам сваёй справы. Акрамя працы ў тэатры таксама здымаўся ў кіно. Да апошнага дня свайго жыцця быў сапраўдным знатаком беларускай мовы і культуры. З увагай ставіўся да традыцый роднай краіны. З'яўляўся прыкладам для ўсіх, таму што быў не толькі прафесіяналам у працы, але і чалавекам, які заўсёды прыйдзе на дапамогу.

Светлая памяць пра выбітнага артыста ўнікальнага таленту і шырокай душы назаўсёды застанецца ў памяці родных, блізкіх, сяброў і калег.

Адпяванне артыста адбудзецца 02 лістапада а 11 гадзіне ў царкве па адрасу: вул.Каралінская, 7.

Развітанне з артыстам адбудзецца 02 лістапада з 13.00 да 14.00 гадзін ў рытуальнай зале пры крэматорыі (Паўночныя могілкі).