Паказы спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы працягваюцца ў адпаведнасці з рэпертуарам

17 сакавіка
Паказы спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы працягваюцца ў адпаведнасці з рэпертуарам
Шаноўныя гледачы!
Паказы спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы працягваюцца ў адпаведнасці з рэпертуарам.

Мы клапоцімся пра здароў’е і камфорт нашых наведвальнікаў. У тэатры ўведзена спецыяльная дэзінфекцыя памяшканняў, падлогі і лесвіц, а таксама элементаў, да якіх дакранаюцца людзі – парэнчаў, дзвярных ручак, кнопак у ліфце і г.д. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, якія размешчаны ў прыбіральнях, фае Галоўнай сцэны і на ўваходзе на Камерную сцэну. У глядацкіх залях, фае і прыбіральнях працуе прытокава-выцяжная сістэма вентыляцыі. Падчас антракту ласкава просім вас пакінуць глядзельную залю для правядзення праветрывання памяшкання.
Калі вы адчуваеце сябе дрэнна, будзе добра для вас саміх і ў адносінах да здароўя іншых людей, калі вы перанясеце ваш паход у тэатр на больш спрыяльны час. Усю дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць на сайце тэатра kupalauski.by, па тэлефоне касы тэатра +375(17) 327 17 17, а таксама ў нашых сацыяльных сетках.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы жадае ўсім нашым гледачам добрага настрою і моцнага здароўя!