Адбылася прэм'ера!

29 чэрвеня
Адбылася прэм'ера!
27 і 28 чэрвеня на Галоўнай сцэне Купалаўскага адбыліся прэм'ерныя паказы спектакля "Юбілей ювеліра" ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.

Гэта простая гісторыя пра пажылога ювеліра Морыса Ходжэра (Георгій Маляўскі, Аляксандр Падабед), які памірае ад раку і марыць толькі пра тое, каб дажыць да свайго юбілею, бо да яго на юбілей калісці даўно паабяцала прыйсці сама каралева Вялікабрытаніі. Яго жонка Хэлена (Наталля Качаткова, Тамара Міронава) упэўнена, што гэта проста мары і глупства, але сядзелка Кэці (Зоя Белахвосцік, Юльяна Міхневіч) з цікавасцю выслухоўвае расказы Морыса.

П'еса "Юбілей Морыса" напісана сучаснай англійскай аўтаркай Ніколай МакОліф, якая сама калісьці была выканаўцай ролі Кэці ў спектаклі і атрымала ўзнагароду на фестывалі Fringe у Эдынбургу.

Наступныя паказы "Юбілею ювеліра" адбудуцца ў ліпені - 6 і 18. Квіткі на сайце

А пакуль мы дзелімся з Вамі фотаздымкамі з двух прэм'ерных паказаў.

Юльяна Міхневіч і Аляксандр Падабед


Зоя Белахвосцік


Юльяна Міхневіч, Тамара Міронава, Аляксандр Падабед


Тамара Міронава і Аляксандр Падабед


Тамара Міронава

Дзіяна Камінская і Іван Кушнярук





Крысціна Дробыш