Упрыгожым святочную ялінку разам! Са святамі, сябры

25 снежня
Упрыгожым святочную ялінку разам! Са святамі, сябры
Сябры, з Калядамі і надыходзячым Новым годам вас! Гэты насычаны, яскравы год сканчваецца, і мы вельмі радыя, што вы правялі яго з намі. Пакрысе рушым у новы і чаканы 2020! Жадаем, каб ён вам прынёс шмат радасці і цудаў, добрага настрою і прыемных падзей. Хай тыя людзі, якія нясуць вам шчасце, будуць часцей побач з вамі. І мы таксама будзем радыя часцей бачыць вас у нашым тэатры.
Пачынаючы з гэтага года, мы вырашылі зрабіць традыцыю ўпрыгожвання нашай тэатральнай ялінкі па-сапраўднаму сямейнай, з вашым удзелам! Прыносьце да нас свае елачныя цацкі (самаробныя, набытыя - любыя), падпісвайце імя і пажаданне, і мы павесім іх на нашу навагоднюю ялінку. Удзельнічаць могуць абсалютна ўсе!
Перадаць можна будзе праз адміністратараў ці вахту тэатра.
Са святамі, сябры!