Прыўкрасныя і чароўныя! Віншуем усіх дзяўчат і жанчын з міжнародным святам

08 сакавіка
Прыўкрасныя і чароўныя! Віншуем усіх дзяўчат і жанчын з міжнародным святам
Чароўныя, прыўкрасныя, пяшчотныя і смелыя. Віншуем усіх дзяўчат і жанчын з міжнародным жаночым святам. Хай ваша жыццё штодзень напаўняецца хараством, поспехам, шчасцем ды душэўным спакоем!
Больш за стагоддзе таму тысячы жанчын выйшлі на вуліцы Нью-Ёрку з патрабаваннем роўных з мужчынамі правоў. Але і ў нашых мясцінах былі такія жанчыны, што актыўна ўдзельнічалі ў сацыяльным і культурным жыцці. Згадаймо далёка не ўсіх, але некалькі ўплывовых постацяў жанчын у беларускай гісторыі, якія зрабілі значны ўнёсак для культуры нашай краіны і якімі мы мусім ганарыцца.
  • Францішка Уршуля Радзівіл. Першая ў ВКЛ жанчына-драматург
Стварыла своеасаблівую драматургічную культуру, якая развівалася пад значным уплывам заходнееўрапейскага тэатральнага мастацтва. Пачаўшы ў сваім палацы тэатральную традыцыю, штогод з-пад яе пяра выходзіла па некалькі п'ес. Яе творы вельмі паўплывалі на прафесійную культуру ў ВКЛ. Ужо пасля смерці сынам Францішкі была заснаваная першая тэатральная школа, якая стала калыскай беларускага тэатра.
  • Стэфанія Станюта. Талісман Купалаўскага тэатра
Вялікая артыстка з вельмі простай і прыгожай душой. Непаўторныя вобразы, якія раскрываліся на тэатральнай сцэне і ў кіно, узмацняліся ўнутраным абаяннем Станюты. Няпростае жыццё правяло яе праз безліч падзей, праз вайну, эвакуацыю, але нягледзячы ні на што, Стэфанія захавала сваю вытанчанасць, інтэлігентнасць, арыстакратызм. За што так любілі яе гледачы, калегі і проста знаёмыя людзі.
  • Цётка/ Алаіза Пашкевіч. Агонь беларускай паэзіі
Пік яе актыўнай дзейнасці прыйшоўся на 1905 год, час народнага абуджэння. Яе паэзія распаўсюджвалася праз лістоўкі на вуліцах і палымяныя выступы на трыбунах. Нягледзячы на адсутнасць грошаў, ежы, частыя хваробы, Алаіза вяла безупынную дзейнасць па распаўсюду беларускай думкі, публікавала артыкулы, выдавала часопіс, іграла ў тэатры.
  • Элаіза Ажэшка. Жывая мудрасць эпохі
Менавіта так сyчacнiкi нaзывaлi Элаiзy Ажэшкy. Перажыўшы развод і рэпрэсіі, пісьменніца вырашыла пасвяціць cябe caмaaдyкaцыi i пoшyкy ўлacнaй жыццёвaй дapoгi. Цэнтральным матывам яе твораў стала caмapэaлiзaцыя чaлaвeкa, няглeдзячы нa ўce тыя пepaшкoды, якiя cтвapaюць ямy caцыяльнa-гpaмaдcкiя ўмoвы. Праз свае творы пicьмeннiца перадае назіранні за жыццём нaceльнiкaў свай poднaй зямлi, кoлiшнix Tyтэйшыx, caпpaўднyю гicтopыю poднaгa кpaю.
  • Галіна Макарава. Усесаюзная бабуля
Яна была народнай не толькі па званні, але і па сутнасці — такімі блізкімі, сапраўднымі, роднымі паўставалі яе гераіні на сцэне і на экране. Бабулін вобраз замацаваўся за ёй не толькі з-за шматлікіх «узроставых» роляў: такія цёплыя, мудрыя, строгія і далікатныя, шчодрыя і прамалінейныя жанчыны, якіх іграла Макарава, ва ўсіх нас жылі дзесьці побач, а таму былі блізкія гледачу.

Стварайце, прыдумляйце, рэалізуйцеся і ніколі не сумнявайцеся, дарагія нашы дзяўчаты. З 8 сакавіка, са святам!

Галерэя: