Прамая трансляцыя спектакля "Вітаючы сонца", што пройдзе ў межах фестывалю "Plastforma"

17 сакавіка
Прамая трансляцыя спектакля "Вітаючы сонца", што пройдзе ў межах фестывалю "Plastforma"
Бонус ад арганізатараў фестываля "Plastforma"! Спектакль "Вітаючы сонца", які адбудзецца на камернай сцэне Купалаўскага 18 сакавіка, можна будзе паглядзець у прамой трансляцыі.
Гэтай вясной фестываль пластычных тэатраў быў вымушаны закрыць міжнародную праграму і пакінуць толькі беларускія паказы. Адзін з іх - пластычны спектакль-абрад "Вітаючы сонца". Калі вы жадаеце падтрымаць арганізатараў, то заклікаем вас не здаваць квіткі і і наўпрост у сямейным ці сяброўскім коле атрымаць асалоду ад анлайн-прагляду.

"Вітаючы сонца" - гэта інтуітыўна спагадлівая прастора, што аб’ядноўвае contemporary dance, этна-вакал і электронную музыку. Спектакль-абрад спалучае ў сабе сучасную форму і веданне традыцыі з выкарыстоўваннем свайго цела, пачуццяў і інтуіцыі. Спасылка на прагляд тут.