Прэм’ера “Радзіва “Прудок” – 16 і 17 мая на Камернай сцэне

01 Красавіка
Прэм’ера “Радзіва “Прудок” – 16 і 17 мая на Камернай сцэне
16 і 17 мая на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм'ера спектакля "Радзіва "Прудок" паводле дзённіка Андруся Горвата. Квіткі ўжо ў продажы на сайце тэатра, у касах і білетных аператараў.

“Радзіва “Прудок” распавядае пра жыццё Адруся Горвата – журналіста з Мінску, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але некалькі гадоў таму вырашыў з'ехаць у палесскую вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай.

16 і 17 мая вы можаце ўбачыць адзін з самых чаканых спектакляў Купалаўскага паводле дзённіка Андруся на малой сцэне. Рэжысёрам выступіў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка, які раней з Міхаілам Зуем зняў кароткі метр “Ягор” паводле адной з гісторый, адлюстраваных у кнізе. Ролі ў спектаклі выконваюць Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч і Міхаіл Зуй. Сцэнаграфія і касцюмы – Кацярына Шымановіч. 
 
radzivaprudok_12-2zm9n.jpg

Дарэчы, кнігу Андруся Горвата “Радзіва”Прудок” ужо зноў можна набыць у касе Купалаўскага тэатра.

У афармленні навіны выкарыстаны малюнак Нікі Сандрас.