Рэкордная колькасць гледачоў наведала спектаклі Купалаўскага тэатра.

04 кастрычніка
Рэкордная колькасць гледачоў наведала спектаклі Купалаўскага тэатра.
 943 гледача наведала спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 3 кастрычніка 2019 года. На галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра і на пляцоўцы Цэнтральнага дома афіцэраў з аншлагам прайшлі спектаклі "Рэвізор" і "Паўлінка". За апошнія гады гэта самае масавае наведванне спектакляў сярод драматычных тэатраў Беларусі.

Купалаўцы ўдзячныя ўсім гледачам, аматарам тэатральнага мастацтва, за зацікаўленасць, якую яны праяўляюць да творчасці тэатра ў перыяд 100-га тэатральнага сезона. Запрашаем у Купалаўскі!

Даведачна: Колькасць месцаў у глядзельнай зале Купалалаўскага тэатра - 338 месцаў.